Новости региона

Ежедневная информационная программа.

«Оперативно и достоверно о главном», – девиз журналистов «Новостей региона». Через призму региональных новостей можно увидеть, как на местах реализуются государственные программы. Экономика и социальная сфера, культура и спорт. Однако о чём бы не рассказывали репортёры новостей, главным героем их сюжетов остаётся человек, с его радостями и заботами, ожиданиями и успехами.

Прямая связь со зрителями позволяет оперативно реагировать на их предложения, делать каждый выпуск новостей рейтинговым. Программа является эффективным средством коммуникации местных властей и граждан.

«Новости региона» первыми сообщают о решениях исполкомом и Советов депутатов, разъясняют и комментируют принятые ими нормативные акты.

 

Уважаемые зрители!
Чтобы посмотреть другие выпуски программы, нажмите на кнопку "плейлист" Плей лист в левом верхнем углу плеера и выберите из списка нужный выпуск.

Новость дня


Віцебск святкуе дзень нараджэння (23.06.2017)

Віцебск святкуе свой 1043-ы дзень нараджэння з асаблівым размахам, як і належыць культурнай сталіцы. На тры дні горад над Дзвіной ператварыўся ў вялікую творчую пляцоўку, на якой сышліся мастакі, народныя ўмельцы, літаратары і самадзейныя артысты. Падораныя імі вернісажы, выставы-кірмашы, музычныя імправізацыі — гэта свайго роду прызнанне ў любві да роднага горада.


Хто першым загадаў жаданне залатой рыбцы ў Віцебску (23.06.2017)

Загадаць жаданне залатой рыбцы, дакрануцца да барады Хатабыча і праехаць па новым маршруце тралейбуса. Такая магчымасць з'явілася ў віцяблян падчас святкавання Дня горада. Віцебск любіць сваіх жыхароў і шматлікіх гасцей і імкнецца для іх быць утульным і прыгожым.


Дзень горада Віцебска. Версія 1043 (22.06.2017)

Новыя скульптуры, запуск тралейбуснай лініі, спаборніцтвы і аўтапрабег рэтра-аўтабаміляў. Дзень горада ў Віцебску будуць адзначаць тры дні. Народныя гулянні разгорнуцца на дзясятках пляцоўках са сваім каларытам і тэматыкай. Чым яшчэ ўразіць сёлетняе свята, у наступным сюжеце.


Як прыцягнуць інвестараў і дзе шукаць дадатковыя грошы (22.06.2017)

На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі арганізацыю работы па прыцягненні інвестыцый і рэалізацыі інвестдагавораў. Сёлета вобласць недабрала інвестыцый да ўзроўню мінулага года амаль на 38 мільёнаў рублёў, аб'ём будаўніча-мантажных работ скараціўся на чвэрць. Пра тое, як арганізавана работа ў рэгіёнах па прыцягненні інвестыцый, рэалізацыі інвестдагавораў, сёння ішла гаворка на пасяджэнні аблвыканкама з удзелам парламентарыяў і прадстаўнікоў урада краіны. Сур'ёзныя нараканні выказваліся ў адрас кіраўнікоў мясцовых органаў улады, якія не займаюцца пошукам інвестараў і распрацоўкай інвестпраектаў з улікам спецыфікі рэгіёну.


Княгіня Вольга з'явілася на Маскоўскім праспекце (22.06.2017)

Напярэдадні Дня горада ў Віцебску ўсталявалі інсталяцыі з вехамі гісторыі абласнога цэнтра. Маскоўскі праспект ўздоўж дома №49 цяпер ўпрыгожваюць арыгінальныя тумбы. Першы аб'ект нагадвае, што Віцебск быў заснаваны княгіняй Вольгай у 974 годзе. На другім - згадванне пра атрыманне Магдэбургскага права.


Ліўні з навальніцай і моцным ветрам 20 чэрвеня (21.06.2017)

Ад электарзабеспячэння былі адключаны паўтары сотні населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці. Ліквідацыяй наступстваў займаліся 15 аварыйных брыгад «Віцебскэнерга». Падчас непагадзі, якая разгулялася на тэрыторыі вобласці, былі павалены 11 дрэў, пашкоджаным аказаўся легкавы аўтамабіль. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў першай палове дня пачало рассылку смс-паведамленняў з папярэджаннямі аб моцным ветры, магчымым падзенні нетрывалых канструкцыі і дрэў. Такія смс на мабільныя тэлефоны атрымалі і жыхары Віцебскай вобласці. Падобныя папярэджанні аб непагадзі ўвойдуць у практыку, паведамілі ў ведамстве.


Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)

Камунальнікі наводзяць парадак у горадзе, спецыяльныя службы адпрацоўваюць няштатныя сітуацыі, разбіраюцца квіткі на канцэрты, пачынаюць паступаць у продаж сувеніры з сімволікай форуму. Толькі на забеспячэнне пажарнай бяспекі у цэнтры горада будуць працаваць 30 адзінак тэхнікі і паўтары сотні супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго службу будуць несці 7 пешых пастоў, якія укамплектуюць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. А тым часам паліцы магазінаў папаўняюцца фестывальнымі сувенірамі. У гэтым годзе змяніўся галоўны сімвал форуму – васілёк. Ён трансфармаваўся ў дыван жыцця, ў якім сплятаецца жыццё чалавека, яго творчасць, дзейнасць, думкі. Гэты трэндавы васілёк з“явіцца на магнітах, кубках, бірульках і майках. У пачатку ліпеня пачнуць работу тэхнічныя службы, якія будуць усталёўваць дэкарацыі і абсталяванне на сцэне Летняга амфітэатра. У форум мастацтваў Віцебск акунецца з 10 па 19 ліпеня.


Віцебск рыхтуецца да дня горада і пачынае прымаць падарункі (21.06.2017)

Цэнтр сучаснага мастацтва адным з першых павіншаваў імянінніка і падарыў яму «Партрэт горада» — спецыяльны выставачны праект. Штогод ён знаёміць публіку з сучасным мастацкім жыццём абласнога цэнтра і прадстаўляе работы, прысвечаныя яму і напісаныя спецыяльна для гэтай імпрэзы. У межах сёлетняй экспазіцыі самі віцебскія мастакі з'яўляюцца партрэтам горада, яго сузіральнікамі і творцамі. Зірнуць на Віцебск вачыма тутэйшых мастакоў можна да 9 ліпеня. Менавіта столькі працягнецца выстава.


Першы ў вобласці цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў (20.06.2017)

Ён закліканы павысіць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай і кансультацыйнай работы з насельніцтвам. Падатковыя органы зараз актыўна працуюць над удасканаленнем электронных сэрвісаў. На сённяшні дзень каля 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляюць плацяжы ў электронным выглядзе. Больш за 35 тысяч фізічных асоб падключаны да сэрвісу «асабісты кабінет».


Орша сустрэла маштабны бранепрабег Саюзнай дзяржавы (20.06.2017)

Стартаваў праект «Дарогі мужнасці» 17 чэрвеня у Маскве. Калона пераадолее больш за дзве тысячы кіламетраў праз расійскія і беларускія гарады. І гэты маршрут стане самым працяглым марш-кідком на бранетэхніцы.


Цела хлопчыка, які патануў ў Заходняй Дзвіне, знойдзена пад Полацкам (20.06.2017)

Па інфармацыі следчага камітэта, 16 чэрвеня дзіця пайшло разам з сябрам лавіць рыбу. Увесь час маці была на сувязі з ім па тэлефоне і была ўпэўнена, што дзеці знаходзяцца разам з бацькам сябра. Аднак, як высветлілася, на рацэ хлопчыкі знаходзіліся адны. У той момант, калі яны пайшлі купацца, аднаго з іх падхапіла цячэнне. Крык аб дапамозе пачуў адзін з рыбакоў, але выратаваць хлопчыка не паспеў і выклікаў міліцыю. Цела дзіця ўдалося знайсці толькі праз пяць дзён.


Наталля Качанава наведала Віцебскую вобласць (19.06.2017)

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з рабочым візітам наведала Віцебскую вобласць. Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Нафтан» і правяла прыём грамадзян у Верхнядзвінску.


Ведущие и репортёры

Ольга Шмаргун

Ольга Шмаргун

Артур Смоляков

Артур Смоляков

Анна Рустикова

Анна Рустикова

Сергей Мисурагин

Сергей Мисурагин

Наталия Байнарович

Наталия Байнарович

Светлана Макаева

Светлана Макаева

Юлия Устинова

Юлия Устинова

Инна Киреенкова

Инна Киреенкова

Анастасия Бровко

Анастасия Бровко

Виктор Пралич

Виктор Пралич