МАРКОВ Сергей

Ведущий программы "Вечерний Витебск"

Сергей Марков

Аднойчы яго запрасілі ў тэлекавярню “Вячэрні Віцебск” госцем. Арганізатар віцебскіх курсаў “Мова нанова” у студыі так шчыра і захоплена распавядаў пра сваю любоў до роднай мовы, гісторыі і культуры, што ўжо на наступны дзень атрымаў прапанову пасправаць сябе ў якасці вядучага праграмы. Свой першы эфір Сяржук Маркаў не забудзе ніколі – хваляваўся, бянтэжыўся, не адчуваў часу. А сёння ў прамым эфіры ён як рыба ў вадзе.

Усе свае праграмы Сяржук вядзе на беларускай мове. Толькі аднойчы зрабіў выключэнне для любімых артыстаў – салістаў знакамітага “Балета Яўгена Панфілава”, чыім заўзятым прыхільнікам ён з’яўляецца. Чалавек разнастайных захапленняў, ён мае вялікую цікавасць да музыкі, жывапісу, кулінарыі, фальклору, літаратуры. Зараз Сяржук перажывае творчы ўздым. У жыціі дапамагае любімае выслоўе Караткевіча – “І адзін у полі воін, калі стаіць да канца”.