За акном снег, а ў цяпліцах камбіната пад Віцебскам зелянее агурочнік. У першыя дні новага года пад штучным сонцам распусціліся жоўтыя агурочныя кветкі. Зусім хутка тут пачнуць збіраць першы сёлета ўраджай.
У тропіках паблізу абласнога цэнтра пабывала наша здымачная група.