Выстава да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва адкрылася ў Віцебску. У экспазіцыі – 14 жывапісных работ мастака з фондаў абласнога краязнаўчага музея. Выстава ў Віцебскім мастацкім музеі будзе працаваць да канца лютага.
