Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент вызначае асноўныя накірункі сумеснай работы. Гэта адкрыццё новых навукова-практычных цэнтраў і распрацоўка праектаў на аснове сумесных даследаванняў, пашырэнне клінічных баз ВДМУ ва ўстановах аховы здароўя.
