Сёлета ў Віцебску плануюць адрамантаваць больш за 30 шматпавярховых дамоў. Іх чакаюць замена дахаў, інжынерных сетак, уцяпленне фасадаў і рамонт міжпанэльных швоў. На гэтыя мэты прадугледжаны 32 мільёны рублёў, палова з іх – бюджэтныя сродкі. Другая палова – саміх жыхароў.
