У гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшоў урачысты мітынг. Яго ўдзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў усіх, хто выконваў воінскі абавязак, і тых, хто зараз на варце спакою нашай краіны.
