Выстава «Беларусь інтэлектуальная» будзе працаваць у Віцебску 3-5 сакавіка. Экспазіцыя дасягненняў айчыннай навукі размесціцца на футбольным манежы. Зараз тут ідуць падрыхтоўчыя работы. На адкрытай пляцоўцы каля манежа арганізуюць выязны гандаль і наладзяць работу аб’ектаў грамадскага харчавання. Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 3 сакавіка.
Пра тое, чым адметная гэта экспазіцыя, нашым карэспандэнтам расказала намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.