Выстава дасягненняў беларускай навукі «Беларусь інтэлектуальная» распачала работу ў Віцебску. Экспазіцыя складаецца з тэматычных блокаў. Прадстаўлены распрацоўкі ў IТ-тэхналогіях, сферах электратранспарту, аховы здароўя, экалогіі і інш. Выстава размясцілася на футбольным манежы (праспект Люднікава) і будзе адкрыта для наведвання да 5 сакавіка.
