Больш за мільён кветак гэтай вясной з’явіцца на клумбах Віцебска. Аксаміткі і цынерарыі, гацаніі, петуніі і бягоніі расквецяць летні горад. Спецыялісты прадпрыемства «Віцебскі Зелянбуд» разпікіравалі ўжо больш за 250 тысяч раслін. Высадка кветак на клумбы пачнецца ў красавіку.
