Новая палітычная партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі. Устаноўчы з’езд напярэдадні прайшоў у Мінску. Ад Віцебскай вобласці ў ім прынялі ўдзел 122 дэлегаты. Гэта людзі розных прафесій – работнікі аховы здароўя, адукацыі, аграпрамысловага комплексу. Больш за 70% удзельнікаў з’езда – прадстаўнікі сацыяльнай сферы.
