Тры тысячы дрэў і тысячу кустоў пасадзяць гэтай вясной у Віцебску. Першая партыя вербаў, туй, ліп, клёнаў, елак і соснаў з’явіцца на вуліцах, у парках і скверах горада ўжо на гэтым тыдні. На новае месца жыхарства з гадавальніка прадпрыемства «Віцебскі Зелянбуд» пераедуць і штамбавыя дрэвы, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулым сезоне.
