Дэлегацыі з Расіі, Кітая, Ірана, Індыі, Пакістана чакаюць у Віцебску на 11 Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.» Ён адбудзецца 18-19 мая. Сёлетняя тэма: «Крэатыўная эканоміка – стаўка на будучыню». Мерапрыемствы форуму плануюцца як у афлайн, так і анлайн фармаце. Мэта – пашырэнне рынкаў і пошук новых партнёраў.
Дэталі правядзення эканамічнага форуму агучылі на прэс-канферэнцыі ў Віцебску.