Абласны форум аграрных класаў сабраў у Віцебску больш за 200 удзельнікаў. Мерапрыемства ладзіцца трэці год. Сёлета яго пляцоўкай стала Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Праграма форуму традыцыйна насычаная: біржа аграпрафесій, майстар-класы, дыялогавыя і інтэрактыўныя пляцоўкі. Для абмену вопытам настаўнікаў агракласаў арганізавалі кейс-сесію. З тэхналогіяй вытворчасці і інавацыйнымі падыходамі ў развіцці АПК школьнікаў азнаёмілі падчас экскурсій на сельгаспрадпрыемствы Віцебска і раёна.
