Ратаўнікі павіншавалі з надыходзячым Святам Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Фёдара Піліпавіча Коннава. У двары яго дома супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Ратаўнік» прайшлі ўрачыстым маршам і арганізавалі міні-парад тэхнікі.
