Першы цэнтралізаваны экзамен у нядзелю 14 мая здалі выпускнікі школ Віцебскай вобласці. Іспыт па рускай і беларускай мовах у новым фармаце напісалі звыш 5-ці тысяч 11-цікласнікаў. Прычым адбывалася гэта не ў сценах родных школ, а ў спецыялізаваных пунктах здачы экзаменаў.
