У Віцебскай вобласці сёлета плануюць аздаравіць каля 45-ці тысяч дзяцей. На летніх школьных канікулах у паўночным рэгіёне будуць працаваць 35 кругласутачных лагераў. З’явяцца і новыя — у Браславе і Шумілінскім раёне. Месцы адпачынку для дзяцей зараз рыхтуюць да сезону: добраўпарадкоўваюць тэрыторыі, замяняюць мэблю і інвентар.
