У рамках Міжнароднага эканамічнага форуму на віцебскім заводзе водаачыстнога абсталявання адкрылі новыя пляцоўкі – вытворчы корпус і складскі комплекс агульнай плошчай каля 3 тысяч квадратных метраў. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных дэлегацый, кіраўніцтва горада і вобласці. Увод у эксплатацыю новых аб’ектаў дазволіць стварыць на прадпрыемстве дзясятак рабочых месцаў, павялічыць аб’ёмы вытворчасці, а таксама пашырыць геаграфію экспарту.
