Аўтапрабег, прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў сёння па тэрыторыі паўночнага рэгіёну. Ініцыятарам акцыі стала УУС Віцебскага аблвыканкама. У калоне — звыш сотні аўтамабіляў. Машыны з беларускай сімволікай праехалі па вуліцах старажытнага горада і ўзялі курс на Докшыцкі раён. Фінішная кропка акцыі — сястра Хатыні — вёска Шунеўка.
