Сацыяльныя работнікі Віцебшчыны ў чарговы раз сталі пераможцамі рэспубліканскай галіновай спартакіяды. 16 дружын на працягу трох дзён змагаліся за пальму першынства ў розных відах спорту. Валейбол, лёгкая атлетыка, камбінаваная сілавая эстафета, дартс і настольны тэніс. Зборная камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўпэўнена абышла сапернікаў.
