Самы старажытны горад Беларусі з размахам адзначыў дзень нараджэння. Святочнымі падзеямі быў напоўнены ўвесь тыдзень. У храмах горада гучалі малітвы аб Полацку і яго жыхарах. Працоўныя калектывы горада аб’яднала грандыёзнае шэсце. А самыя таленавітыя і працавітыя палачане атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
