У гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі мост праз раку Сакалянка. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Уладзімір Цярэнцьеў. Аварыйны мост трапіў пад рэканструкцыю ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021 – 2025 гады.
