Увесь спектр даследаванняў на адным месцы. Абноўленая клініка-дыягнастычная лабараторыя адкрылася на базе Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1. На мадэрнізацыю памяшкання і тэхнічнае аснашчэнне з бюджэту выдаткаваны 240 тысяч рублёў. Абноўленая лабараторыя, якая раней размяшчалася на двух участках, зараз будзе праводзіць усе неабходныя даследаванні. Як планавыя, так і экстранныя, уключаючы вузкаспецыяльныя.
