У Беларусі сёлета кампанія праходзіць пад дэвізам «Здавайце кроў, здавайце плазму, дарыце людзям жыццё і рабіце гэта часцей». У Віцебскай вобласці штогод каля 15 тысяч чалавек здаюць кроў, каб задаволіць патрэбы медыцынскіх устаноў у яе кампанентах. Сёлета да чарговай акцыі далучыліся і навучэнцы віцебскіх каледжаў.
