Развіццё рэгіёнаў, прыцягненне інвестыцый і стварэнне працоўных месцаў. У Шаркаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Яго ўдзельнікі разгледзілі ход выканання мясцовымі органамі ўлады даручэння Прэзідэнта Беларусі па ўцягненні ў гаспадарчы абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці на прыкладзе работы Шаркаўшчынскага райвыканкама і Савета дэпутатаў. Удзельнікі наведалі шэраг аб’ектаў, на якіх створаны эфектыўныя прадпрыемствы.
