Традыцыйнае спаборніцтва ладзіцца ўжо 19-ы раз. Сёлета яно сабрала каля 20-ці каманд з Беларусі і Расіі. Барацьба за лідарства ідзе як у камандных, так і індывідуальных скачках. Галоўная мэта чэмпіянату не толькі паглядзець на ўзровень падрыхтоўкі спартсменаў, але і папулярызаваць гэты няпросты від спорту.
