Па традыцыі 26 чэрвеня кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў і моладзь – усе разам усклалі кветкі да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам на плошчы Перамогі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел ганаровы госць – Пётр Лявонцьевіч Лявонцьеў, які у чэрвені 1944-га вызваляў Віцебск. 97-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з Элісты Расійскай Федэрацыі, каб убачыць як за гэты час змяніўся горад, за свабоду якога ён змагаўся.
