Дыпломы ўрача з Віцебска павязуць на сваю Радзіму грамадзяне Бангладэш, Вялікабрытаніі, Ганы, Ізраіля, Індыі, Іярданіі, Ірака, Ірана, Емена, Конга, Лівана, Рэспублікі Мальдзівы, Нігерыі, Пакістана, Палестыны, Сірыі, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана, Францыі і Шры-Ланкі. 234 спецыялісты ў лячэбнай справе, фармацыі і стаматалогіі. Чацвёра з іх «выдатнікі». Усяго сёлета на першыя працоўныя месцы накіруюцца 804 выпускнікі ВДМУ. У больш як 60-ці – дыпломы «з адзнакай».
