Урачысты прыём з гэтай нагоды ладзіўся ў аблвыканкаме. Віншаванні і падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу прымалі лепшыя прадстаўнікі галіны – работнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, якія курыруюць пытанні эканомікі. У спісе ўзнагароджаных каля двух дзясяткаў чалавек – гэта сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, людзі неабыякавыя, адказныя і мэтанакіраваныя. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін выказаў шчырыя словы падзякі за іх нялёгкую інтэлектуальную працу, высокі прафесіяналізм.
