Віцебск рыхтуецца сустракаць любімы і непаўторны фестываль — «Славянскі базар». Усяго праз тыдзень яго пазыўныя прагучаць на сцэне Летняга амфітэатра. Галоўная фестывальная пляцоўка ўжо апранаецца ў новы вобраз. Задача спецыялістаў не толькі заваражыць прыгажосцю і відовішчнасцю, а і забяспечыць камфорт і бяспеку гледачоў.
