Любімаму радыё 25 гадоў. Якраз у фестывальныя дні «Радыё Віцебск» адзначае юбілей. На працягу ўсяго тыдня на хвалі 91.2 FM будзе асабліва горача. Яркае і маштабнае святкаванне стартавала з аўтапрабегу. Вядомыя дзіджэі разам з прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» у суправаджэнні Дзяржаўтаінспекцыі праехалі калонай па цэнтральных вуліцах Віцебска.
