Зорка Алены Спірыдовіч заззяла на Плошчы Лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення». Заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь па праву называюць тварам фестывалю. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў культурны форум пачынаецца не толькі з пазыўных у Летнім амфітэатры, але і з прывітальных слоў бяззменай вядучай.
