Першы ў Беларусі рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі пачаў працаваць у Віцебскай вобласці. Каардынацыю яго дзейнасці ажыццяўляе Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі. На яго пляцоўках мясцовыя педагогі будуць дзяліцца лепшымі напрацоўкамі, праводзіць семінары-практыкумы, круглыя сталы і канферэнцыі на тэму ваенна-патрыятычнага выхавання. Плануецца правядзенне патрыятычных фестываляў і конкурсаў.
