Беларуская партыя «Белая Русь». У падмурак партыйнага будаўніцтва закладзена чарговая цаглінка. 25 раённых аддзяленняў Віцебскай вобласці афіцыйна зарэгістраваныя. Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, а таксама намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Мерапрыемства аб’яднала каля сотні актывістаў «Белай Русі» – старшыняў і членаў абласнога і раённых аддзяленняў партыі.
