Установы адукацыі напярэдадні новага навучальнага года рыхтуюцца сустрэць вучняў. Завяршаюць капітальныя і бягучыя рамонты. У Віцебскай вобласці першага верасня адкрыюць дзверы звыш трохсот школ. Многія ўжо атрымалі дакумент, які пацвярджае, што вучэбны працэс будзе праходзіць у бяспечных і камфортных умовах.
