Харчовая і біялагічная бяспека сталі галоўнымі тэмамі нядаўняй нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця Віцебшчыны. Перад вобласцю стаіць адказная задача – стварэнне біятэхналагічнага кластара. Інавацыйны патэнцыял рэгіёна высокі. Пад Віцебскам зараз будуецца завод, дзе будуць выпускаць айчынную супрацьвірусную вакцыну. І не толькі. Паралельна спецыялісты прадпрыемства «БелВітуніфарм» распрацоўваюць супрацьпухлінныя прэпараты.
