Усе выхадныя Гарадок быў месцам прыцягнення тых, хто любіць роднае слова. Другі дзень юбілейнага свята беларускага пісьменства таксама быў насычаны цікавымі падзеямі. Тут працавалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі, ладзіўся гастрафэст, заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы конкурсу сярод журналістаў, якія вялі рэпартажы з палёў падчас ўборачнай кампаніі.
