Сёння на Віцебшчыне стартаваў грамадзянска-патрыятычны марафон «Адзіны», прымеркаваны да дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства. Яго наша краіна адзначыць 17 верасня. Мерапрыемствы распачаў Чыгуначны раён горада Віцебска. У адным з універсітэтаў горада арганізавалі дыялогавую пляцоўку з удзелам студэнцкай моладзі. Спікерам выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая.
