Тое, што нас яднае. Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства-2023». Патрыятычны аўтапрабег, ускладанне кветак да мемарыялаў і адкрыццё Алеі адзінства. Так у Віцебску распачалі святкаванне Дня народнага адзінства, які Беларусь адзначыць у нядзелю 17 верасня.
