Сямейнае свята. У Дзень народнага адзінства ў Віцебскай вобласці нарадзіліся сем немаўлят: пяць дзяўчынак і два хлопчыкі. Маладых маці з двайным святам павіншавалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі. У Віцебскім абласным раддоме ў Дзень народнага адзінства нарадзіліся дзве дзяўчынкі.
