Вышэйшы пілатаж міжнароднага узроўню. XXI адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па верталётным спорце прайшоў на тэрыторыі Віцебскага аэраклуба імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца. У спаборніцтвах прынялі ўдзел экіпажы з Мінска і абласнога цэнтра. Лётчыкі аспрэчвалі лідарства ў такіх дысцыплінах, як развозка грузаў, практыкаванне на дакладнасць і слалам.
