Высокакваліфікаваная медыцынская дапамога стала больш даступнай. Другое траўматолага-артапедычнае аддзяленне і дзве абноўленыя аперацыйныя з сучасным абсталяваннем адкрылі ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Мадэрнізацыя дазволіць спецыялістам павялічыць колькасць аперацый, а пацыентам – скараціць чаканне высокатэхналагічнай дапамогі.
