Віцебск сёння святкуе рэспубліканскі Дзень машынабудаўніка. У прамысловую сталіцу Беларусі горад на Дзвіне ператварыўся на 3 дні. За гэты час яго наведаюць прадстаўнікі больш чым 200 прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў краіны. Свята ў абласным цэнтры пачалося з самай раніцы. На плошчы Свабоды адкрылі выставу тэхнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад Міністэрства прамысловасці.
