У Міёрскім раёне – новы кіраўнік. На пазачарговай сесіі дэпутаты раённага Савета зацвердзілі на пасаду старшыні райвыканкама Сяргея Сямёнычава. Да гэтага ён быў першым намеснікам старшыні Наваполацкага гарвыканкама. Напярэдадні згоду на прызначэнне даў Прэзідэнт Беларусі. Службовае пасведчанне новаму кіраўніку раёна ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама.
