zst 2 650x366 - У Віцебску пачалі збор манет для памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў» (03.10.2023)

У Віцебску пачалі збор манет для памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў» (03.10.2023)

У рамках акцыі «Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням» у Віцебскім мастацкім музеі ўстанавілі колбу для збору манет. Матэрыял збіраюцца пераплавіць і выкарыстаць для знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Яго плануюць устанавіць у юбілей Вялікай Перамогі – 9 мая 2025 года на Паклоннай гары ў Маскве. Старт акцыі не выпадкова далі ў Віцебску. Яе ініцыятар – дабрачынны фонд, заснавальнік якога – ураджэнец Оршы Аляксей Талай. У цырымоніі ўстаноўкі колбы прынялі ўдзел школьнікі, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, студэнты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і ветэраны.

 

Мы в Телеграм

Теги:
Scroll to top