Пра змены ў заканадаўстве і нюансы правядзення выбараў студэнтам паведаміў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Уладзімір Цярэнцьеў. 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання. Для маладых удзельнікаў дыскусіі ён стане выбарчым дэбютам. Таму пытанняў было шмат. Гаварылі пра фарміраванне выбарчых акруг і камісій, утварэнне ўчасткаў для галасавання і колькасць бюлетэняў. Асобная тэма – сучасны вобраз дэпутата. Якія ёсць патрабаванні да яго кандыдатуры, і чым адрозніваюцца функцыі народных выбраннікаў розных узроўняў.
