Педагогі Віцебскай вобласці сёлета прывезлі 4 ўзнагароды з рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Беларусі». Гэта «Крыштальныя жураўлі» за перамогі ў намінацыях. Акрамя таго, прадстаўніца паўночнага рэгіёна стала прызёрам фестывалю «Педагагічны дэбют». Яго сёлета правялі ўпершыню.
