Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета на пазачарговай сесіі зацвердзілі кандыдатуру Генадзя Сабыніча на пасаду старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. Напярэдадні на яго прызначэнне даў згоду Прэзідэнт Беларусі. Якія задачы паставіў новаму кіраўніку горада старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, і якіх змен чакаюць гараджане?
