Шматдзетных мам напярэдадні свята ўшанавалі ў Віцебскім аблвыканкаме. У спісе ўзнагароджаных – прадстаўніцы самых розных прафесій. Паштальён і заатэхнік, медсястра і повар, машыніст хлебабулачнага ўчастка і прадавец. Аб’ядноўвае іх тое, што ўсе яны паспяховыя мамы. 13 жыхарак паўночнага рэгіёна, якія выхоўваюць пецярых і больш дзяцей атрымалі Ордэн маці, яшчэ 25 сталі лаўрэатамі прэміі Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.
