Пад гукі аркестра. У Віцебску дэсантнікі ўрачыста развіталіся з баявым сцягам 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Урачыстая цырымонія прайшла на знакавым месцы – плошчы Перамогі. Больш за 150 вайскоўцаў звольненыя ў запас. За іх плячыма – усе складанасці службы: скачкі з парашутам і месяцы на палігонах. У бліжэйшыя дні хлопцы вернуцца дадому, дзе іх чакаюць родныя і блізкія. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ветэраны злучэння, якія пажадалі юнакам знайсці сябе ў жыцці і адзначылі, што былых дэсантнікаў не бывае.
